Найбуйнейшая міжнародная спецыялізаваная аптовая выстава-кірмаш PRODEXPO-2026 адкрылася ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры «Белэкспа», перадае БелТА.
На выставе размешчаны экспазіцыі вытворцаў і пастаўшчыкоў прадуктаў харчавання, напояў, сыравіны, інгрэдыентаў, абсталявання і тэхналогій для харчовай прамысловасці. Прадукцыю дэманструюць больш за 160 прадстаўнікоў з сямі краін, а беларускую прадукцыю пакажуць амаль 76 вытворцаў. Экспазіцыйная частка выставы суправаджаецца шматпланавай дзелавой праграмай для аператараў індустрыі. У раскладзе мерапрыемстваў — круглыя сталы, майстар-класы, прэзентацыі прадукцыі, конкурсы і чэмпіянаты.
Прадстаўлены падведамныя арганізацыі кандытарскай, кансервавай, алейнатлушчавай, цукровай, алкагольнай і іншых галін канцэрна «Белдзяржхарчпрам». Прадпрыемствы будуць ажыццяўляць фірменны гандаль прадукцыяй уласнай вытворчасці.



Запланавана правядзення форуму «Кааперацыйнае ўзаемадзеянне ў рамках СНД», прымеркаваны да 35-годдзя ўтварэння Садружнасці, пленарнае пасяджэнне «Аграрнае супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД: новыя магчымасці для гандлю і кааперацыі». Пройдзе шэраг конкурсаў: Міжнародны кулінарны кубак, Міжнародны чэмпіянат кандытарскага мастацтва, рэспубліканскі агляд якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Смакота», дэгустацыйны конкурс кандытарскіх вырабаў «Кандытарскі Алімп», конкурс «PRODEXPO: Традыцыі. Якасць. Інавацыі», які заснаваны з мэтай выяўлення лепшых узораў і павышэння якасці айчыннай прадукцыі.
Сумесна з «Белэкспа» будуць арганізаваны бізнес-перагаворы з гандлёва-эканамічнымі партнёрамі, пакупнікамі, гандлёвымі сеткамі з СНД.

Упершыню на выставе пройдзе рэспубліканскі конкурс «Лепшы торт роднай краіны» з дэгустацыяй. На пляцоўцы «Адкрытая кухня» штодня будуць праходзіць майстар-класы, кулінарныя шоу ад шэф-кухараў з краін СНД і іншых дзяржаў. У першы дзень можна пакаштаваць азербайджанскую, расійскую і беларускую кухні.
Арганізатарамі PRODEXPO-2026 выступаюць Нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання пры падтрымцы канцэрна «Белдзяржхарчпрам».
PRODEXPO-2026 будзе працаваць з 17 па 19 лістапада з 10.00 да 18.00, 20 лістапада — з 10.00 да 16.00 па адрасе: вул. Паўліны Мядзёлкі, 24.