Top.Mail.Ru

Міжнародны фестываль «Суквецце культур» прайшоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі

Удзельнікамі мерапрыемства, якое адбылося ў канцы красавіка, сталі прадстаўнікі Беларусі, дзяржаў Цэнтральнай Азіі, Кітая, В’етнама, а таксама краін Арабскага рэгіёна і Афрыкі. Арганізатарамі фестывалю выступілі БДУІР і Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Альянс міжкультурнай садружнасці». Мэта фестывалю — папулярызацыя нацыянальных культур, дэманстрацыя традыцый, літаратурнай спадчыны і мастацтва розных краін.


З прывітальным словам на адкрыцці выступіў рэктар БДУІР Вадзім Богуш. Ён адзначыў важнасць такіх пляцовак для міжкультурнага дыялогу, абмену ідэямі і ўмацавання сяброўскіх сувязяў паміж прадстаўнікамі розных дзяржаў, падкрэсліўшы, што ўніверсітэт з’яўляецца не толькі крыніцай ведаў, але і прасторай для фарміравання новых сэнсаў і міжнароднага супрацоўніцтва.


Ганаровым госцем фестывалю стаў дуаен, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь, Пастаянны паўнамоцны прадстаўнік Туркменістана пры статутных і іншых органах Садружнасці Незалежных Дзяржаў Назаргулы Шагулыеў:

— «Суквецце культур» — гэта пляцоўка для сапраўднага дыялогу, дзе мы вучымся разумець адно аднаго без слоў, шанаваць спадчыну кожнай краіны і будаваць будучыню на падмурку ўзаемнай павагі, — адзначыў ён. 

Таксама з прывітаннямі да ўдзельнікаў звярнуліся намеснік старшыні Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Альянс міжкультурнай садружнасці» Балаткан Кумараў і прадстаўніцы Мінскага міжнароднага жаночага клуба жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў.


Дарэчы, у Год беларускай жанчыны ўрачыстае адкрыццё Міжнароднага фестывалю «Суквецце культур» суправаджалася міжнародным дэфіле прадстаўніц розных краін: 

— Мы лічым, што кожная жанчына незалежна ад нацыянальнасці, колеру скуры або веравызнання ўвасабляе сабой прыгажосць, мудрасць, жаноцкасць і сілу, — адзначыла кіраўнік Аб’яднання прадстаўнікоў нацыянальных культур БДУІР «Альянс», дырэктар Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Альянс міжкультурнай садружнасці» Алёна Меляджаева. — Унутры кожнай з нас ёсць духоўная іскра, здольная тварыць, любіць і натхняць. 

Аміна НАЗАРАВА 

Фота прэс-службы БДУІР

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю