Top.Mail.Ru

Міжнародны форум «Штучны інтэлект у Беларусі» пройдзе ў Мінску 13–14 кастрычніка

Больш за 300 спецыялістаў збярэ V Міжнародны форум IT-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі», які пройдзе ў Мінску 13–14 кастрычніка, паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.


Эксперты з Беларусі, Расіі, Кітая, Узбекістана і Турцыі абмяркуюць перспектывы развіцця штучнага інтэлекту. У фае НАН разгорнецца маштабная экспазіцыя, якая ахоплівае ключавыя сферы жыцця: ад аховы здароўя і экалогіі да прамысловай бяспекі і энергетыкі. Наведвальнікі змогуць убачыць, як айчынныя распрацоўкі ўкараняюцца ў рэальны сектар эканомікі.

У праграме мерапрыемства — вітальныя выступленні ганаровых гасцей і замежных удзельнікаў, а таксама цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Лідары штучнага інтэлекту Беларусі — 2026».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю