Выканаўчы савет UIPM прыняў рашэнне аб аднаўленні правоў беларускіх атлетаў на аснове рэкамендацый МАК ад 7 мая 2026 года. «Спартсмены і каманды з Беларусі змогуць прадстаўляць сваю краіну на турнірах пад эгідай UIPM і будуць выступаць у нацыянальнай форме, са сцягам і гімнам краіны», — гаворыцца ў заяве арганізацыі.
На бліжэйшым этапе Кубка свету ў балгарскім Пазарджыку з 13 па 18 мая нашы спартсмены будуць спаборнічаць яшчэ ў нейтральным статусе, а пачынаючы з этапу ў Будапешце 9 чэрвеня ўсе абмежаванні будуць цалкам знятыя.