Пачынаючы з 1 ліпеня 2026 года беларускія гоншчыкі змогуць выступаць на турнірах пад эгідай Міжнароднага саюза веласіпедыстаў са сцягам і гімнам у асабістых і камандных спаборніцтвах. З 2023 года нашы спартсмены прымалі ўдзел у мерапрыемствах UCI у нейтральным статусе.
Раней аб зняцці ўсіх абмежаванняў з беларусаў абвясцілі міжнародныя федэрацыі гімнастыкі, пяціборства, бокса, валейбола, барацьбы, коннага спорту, каратэ, танцавальнага спорту, більярда, вадналыжнага спорту, фехтавання, муай-тай і стральбы з лука.