Удзел у традыцыйных спаборніцтвах прымуць барцы 2009-2010 гадоў нараджэння. Турнір штогод збірае некалькі соцень спартсменаў з розных краін, у гэтым годзе ў «Стайках» выступяць удзельнікі з Беларусі, Расіі і Азербайджана. 6 мая ўдзельнікі спаборніцтваў і прадстаўнікі Беларускай федэрацыі барацьбы ўскладуць кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой». Фінальныя паядынкі адбудуцца 7 мая.
Мемарыял Марковічаў накіраваны на развіццё дзіцяча-юнацкага спорту і ўмацаванне міжнародных спартыўных сувязей. У гэтым годзе турнір прымеркаваны да 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Спаборніцтвы прысвечаны памяці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Аляксандра і Анатоля Марковічаў.