Top.Mail.Ru

Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці Караваева праходзіць у Мінску

У «Чыжоўка-Арэне» стартаваў XXXI Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці алімпійскага чэмпіёна Алега Караваева, паведамляе БелТА.


Традыцыйныя спаборніцтвы сабралі прадстаўнікоў класічнага стылю з Беларусі, Расіі, Харватыі, Грузіі і Арменіі, якія разыграюць медалі ў дзесяці вагавых катэгорыях. Праграму турніру адкрылі папярэднія схваткі, паўфіналы адбудуцца вечарам 14 лістапада, паядынкі за золата і бронзу пройдуць у нядзелю.

Таксама ў «Чыжоўка-Арэне» вызначацца пераможцы і прызёры адкрытага рэспубліканскага турніру «Каравайчык» сярод юнакоў 2010-2011 г.н. У фіналах выступяць юныя беларускія і расійскія барцы.

Алег Караваеў — першы алімпійскі чэмпіён па грэка-рымскай барацьбе ў гісторыі Беларусі (АІ-1960, Рым), двухразовы чэмпіён свету і сяміразовы чэмпіён СССР. Турнір памяці Караваева праводзіцца з 1994 года і лічыцца адным з самых прэстыжных у календары Беларускай федэрацыі барацьбы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю