Top.Mail.Ru

Міжнародныя эксперты адзначылі найважнейшую ролю Федэрацыі прафсаюзаў у забеспячэнні правоў работнікаў

Больш за 100 удзельнікаў — прадстаўнікі прафсаюзаў, наймальнікаў, навуковай супольнасці, нацыянальныя і міжнародныя эксперты ў галіне эканомікі, паліталогіі, сацыялогіі, міжнароднага права, працоўнага права — абмеркавалі развіццё сістэмы сацыяльнага партнёрства на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Сацыяльнае партнёрства: міжнародныя нормы і нацыянальны вопыт Рэспублікі Беларусь». Мерапрыемства адбылося на базе прафсаюзнага ўніверсітэта «МІПСА». Свае экспертныя думкі выказалі прадстаўнікі не толькі Беларусі, але і Расіі, Кітая, Бразіліі, Казахстана.


Сярод асноўных тэм — формы і метады працы сацыяльных партнёраў у Беларусі, прававое рэгуляванне ўзаемаадносін бакоў сацыяльнага партнёрства, уплыў сістэмы трыпартызму на дабрабыт людзей і ўстойлівае развіццё грамадства ў цэлым.

Сёння тэма форуму набывае асаблівую актуальнасць — у эпоху штучнага інтэлекту, ва ўмовах лічбавай трансфармацыі ёсць неабходнасць большага згуртавання міжнароднай супольнасці ў пытаннях абароны працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў работнікаў, выпрацоўцы дакладных механізмаў, замацаваных на заканадаўчым узроўні, якія не дазволяць знізіць узровень сацыяльных гарантый для людзей. Усе гэтыя пытанні знаходзяцца ва ўвазе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

— Беларусь яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў таму выбрала шлях сацыяльнага дыялогу, дзе галоўны прынцып — толькі праз канструктыўны дыялог можна вырашыць любое пытанне і спрэчныя сітуацыі. У нашай краіне ўзаемадзеянне сацыяльных партнёраў, калі кожны з бакоў — урад, наймальнікі, прафсаюзы — бярэ на сябе абавязацельствы і адказвае за іх выкананне, дае свой станоўчы вынік. У першую чаргу пра гэта сведчаць сацыяльна-эканамічныя паказчыкі: растуць рэальныя даходы людзей, узровень беспрацоўя на максімальна нізкім узроўні, інфляцыя ніжэйшая за прагноз, тэмп росту ВУП як асноўнага індыкатара «самаадчування» эканомікі таксама кожны год апярэджвае прагнозныя паказчыкі. За ўсім гэтым стаіць вялікая праца ўсіх бакоў сацыяльнага партнёрства, — расказалі арганізатары міжнароднай канферэнцыі.

Адзін з найважнейшых аспектаў сацыяльнага партнёрства ў Беларусі — гэта заканадаўчая норма, згодна з якой урад накіроўвае на экспертызу ў прафсаюзы ўсе праекты нарматыўных прававых актаў, якія датычацца працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян. Гэта дае магчымасць максімальна ўлічыць у дакументах інтарэсы людзей, напоўніць іх нормамі па дадатковай падтрымцы і абароне. І ў нацыянальнага прафцэнтра ўжо назапашаны вялікі вопыт па ўдасканаленні заканадаўства, якім ён гатовы дзяліцца з усімі, каму цікавая такая ўнікальная практыка.

— Дзейным механізмам абароны працоўных і прыкладам эфектыўнай працы сацыяльных партнёраў з’яўляецца таксама практыка заключэння Генеральнага пагаднення, дзе бакі сацпартнёрства бяруць на сябе абавязацельствы па выкананні дамоўленасцей у самых розных пытаннях — аплата працы, занятасць, прадастаўленне дадатковых гарантый работнікам і інш. Усе нормы, аб якіх дамовіліся бакі, у далейшым пераносяцца на галіновыя і рэгіянальныя пагадненні, калектыўныя дагаворы. Дарэчы, гэтая практыка выклікае асаблівую цікавасць у замежных калег, — дадалі арганізатары.

Трэба адзначыць, што міжнародныя эксперты адзначылі ўнікальны вопыт Беларусі ў развіцці сістэмы сацыяльнага партнёрства. Так, падчас канферэнцыі Сантас Капроні Джэферсан Эрэсі, член нацыянальнага Савета Форса Сіндзікал, прэзідэнт прафсаюза работнікаў аховы здароўя Сан-Паўлу (Бразілія) уражаны ініцыятывамі, якія прасоўваюць беларускія прафсаюзы, і акадэмічнай падтрымкай прафсаюзнага універсітэта.

— Праца прафсаюзаў Беларусі прывяла да з’яўлення інавацыйных практык, якія вызначана развіваюць сацыяльнае партнёрства, умацоўваюць павагу да міжнародных нормаў працы. Такія прынцыпы з’яўляюцца гарантыяй таго, што нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства будуць прымяняцца справядліва. Міжнароднае супрацоўніцтва паміж прафсаюзамі, безумоўна, дазваляе супрацьстаяць глабальным выклікам і садзейнічае абароне правоў працоўных па ўсім свеце, — дадаў Сантас Капроні Джэферсан Эрэсі.

Па выніках работы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі прынята Рэзалюцыя, у якой пацвярджаецца эфектыўная работа сацыяльных партнёраў Беларусі ў рэалізацыі сацыяльна-эканамічнай палітыкі краіны, адзначаецца важнейшая роля Федэрацыі прафсаюзаў як нацыянальнага прафцэнтра, які прадстаўляе правы і інтарэсы абсалютнай большасці работнікаў краіны, у забеспячэнні абароны правоў грамадзян.

Алена КРАВЕЦ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю