Top.Mail.Ru
240

«МЛ Віцебск» атрымаў перамогу на фінішы 26-га тура чэмпіянату Беларусі

«МЛ Віцебск» абыграў футбалістаў «Віцебска» ў апошнім матчы 26-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.


Сённяшняе віцебскае дэрбі прайшло з перавагай лідараў першынства, якія выйшлі наперад на 19-й хвіліне пасля дакладнага ўдару Абу-Саіда Эльдарушава. Пасля перапынку падапечныя Міхаіла Марціновіча таксама валодалі ініцыятывай, але вынік не змяніўся — «МЛ Віцебск» выйграў 1:0.

Вынікі астатніх матчаў гэтага ўік-энду: «Нафтан» (Наваполацк) — «Дынама» (Мінск) — 1:3, БАТЭ (Барысаў) — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — 1:0, «Гомель» — «Слуцк» — 4:1, «Славія» (Мазыр) — «Нёман» (Гродна) — 2:1, «Мінск» — «Смаргонь» — 2:2, «Маладзечна» — «Арсенал» (Дзяржынск) — 0:1, «Іслач» (Мінскі раён) — «Дынама» (Брэст) — 1:1.

Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: «МЛ Віцебск» — 58 ачкоў (26 матчаў), «Дынама» (Мінск) — 52 (25), «Славія» — 50 (26), «Дынама» (Брэст) — 45 (26). Унізе турнірнай табліцы знаходзіцца «Маладзечна», у якога 11 ачкоў, на 7 балаў больш у актыве «Слуцка». Маладзечанская каманда страціла шанцы захаваць месца ў элітным дывізіёне нацыянальнага першынства. Бамбардзірскую гонку ўзначальвае нападаючы «Іслачы» Аляксандр Шасцюк, які забіў 17 мячоў.

У сераду, 29 кастрычніка, адбудуцца два перанесеныя матчы: «Нёман» (Гродна) — «Дынама» (Мінск), «Тарпеда-БелАЗ» — «Гомель».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю