Top.Mail.Ru

«МЛ Віцебск» і мінскае «Дынама» правядуць перанесеныя матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі

Удзельнікі еўрапейскіх кубкавых турніраў правядуць перанесеныя сустрэчы футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.



Адзін з лідараў першынства «МЛ Віцебск» у гульні 15-га тура прыме на сваёй арэне бабруйскую «Белшыну» (пачатак матчу ў 18.30). На мінулым тыдні віцябчане перамаглі на выездзе брэсцкае «Дынама» з лікам 3:1, а бабруйчане таксама ў гасцях прайгралі «Гомелю» — 0:1. Мінскае «Дынама» пасля двух паражэнняў запар будзе сапернічаць на полі Нацыянальнага футбольнага стадыёна з аўтсайдарам турніру наваполацкім «Нафтанам» (пачатак матчу ў 20.30). Да гэтага мінчане з аднолькавым рэзультатам 0:1 уступілі «Іслачы» і «Баранавічам».

Яшчэ адзін перанесены паядынак 15-га тура адбудзецца 3 верасня — на полі сталічнага САК «Алімпійскі» футбалісты «Іслачы» сустрэнуцца з барысаўскім БАТЭ (пачатак матчу ў 17.00).

Цяпер становішча ў групе лідараў такое: «МЛ Віцебск» — 38 ачкоў (17 матчаў), «Іслач» — 38 (18), «Дынама» (Мінск) — 36 (17), «Гомель» — 33 (20), «Дынама» (Брэст) — 31 (20). Унізе турнірнай табліцы знаходзіцца «Нафтан», у якога 10 ачкоў, па 15 заліковых балаў набралі «Днепр» і «Белшына». Спіс лепшых бамбардзіраў узначальваюць Цімафей Сіманенка («Гомель») і Яўген Юдчыц («Іслач»), якія забілі па 9 мячоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю