Сёння ў матчы 20 — га тура падапечныя Аляксандра Шагойкі адолелі на выездзе футбалістаў «Смаргоні» з мінімальнай перавагай — 1:0. Пераможны мяч на 13-й хвіліне сустрэчы забіў бразільскі нападаючы гасцей Жуніньё. У 20 праведзеных гульнях «МЛ Віцебск» атрымаў 16 перамог і 4 разы згуляў унічыю.
У Мазыры мясцовая «Славія» сустрэнецца з футбалістамі «Слуцка» (пачатак у 16.30). У цэнтральным матчы гэтага тура БАТЭ на полі «Барысаў-Арэны» будзе супернічаць з мінскім «Дынама» (пачатак у 18.30). У Жодзіне «Тарпеда-БелАЗ» прыме брэсцкае «Дынама» (пачатак у 20.30). Матч «Нёман» (Гродна) — «Арсенал» (Дзяржынск) перанесены на больш позні тэрмін.
НАПЯРЭДАДНІ футбалісты «Гомеля» перапынілі серыю з чатырох паражэнняў, згуляўшы ўнічыю ў сябе дома з «Мінскам» — 1:1. «Іслач» выйгравала ў Наваполацку ў мясцовага «Нафтана» 2:0, але не ўтрымала перамогу — нічыя 2:2. Футбалісты «Віцебска» прайгралі чацвёрты матч запар, саступіўшы на сваім полі футбалістам «Маладзечна» — 0:1.
Становішча ў групе лідараў: «МЛ Віцебск» — 52 ачкі (20 матчаў), «Славія» (Мазыр) — 38 (19), «Дынама» (Мінск) — 35 (17), «Іслач» (Мінскі раён) — 35 (20). Унізе турнірнай табліцы знаходзяцца футбалісты «Маладзечна, у якіх 7 ачкоў, у «Слуцка» і «Смаргоні» па 13 заліковых балаў. Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае нападнік «Іслачы» Аляксандр Шасцюк, які забіў 15 мячоў.