Top.Mail.Ru

«Мне з імі няма пра што гаварыць». Лукашэнка пра магчымасць перагавораў са збеглай апазіцыяй

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не бачыць для сябе прычын, каб сесці за стол перагавораў з прадстаўнікамі збеглай апазіцыі. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў, паведамляе БелТА.



«Цяпер хочуць сесці за стол перагавораў. Ідэальна, як яны разважаюць, было б з Лукашэнкам, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Я з кім павінен садзіцца за стол? З тымі, хто разваліў краіну? Добра, я гэта мог бы пераступіць. Ну а якая карысць ад іх? Яны што, нам чымсьці дапамогуць — народу, дзяржаве? Яны нам не памочнікі. А па гразі хадзіць — можна граззю запэцкацца. Навошта гэта мне? Гэта мне не трэба».

«Мы нікому не забараняем размаўляць, калі ласка. Але мне з імі няма пра што гаварыць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю