Top.Mail.Ru

МНС атрымала адказ ад Літвы на запыт аб інцыдэнце на тэрыторыі Ігналінскай АЭС

МНС Беларусі атрымала адказ ад літоўскага боку на запыт аб інцыдэнце на тэрыторыі Ігналінскай атамнай электрастанцыі, паведаміла БелТА ў беларускім выратавальным ведамстве. 


«Згодна з паведамленнем, у блоку фільтрацыі паветра шротаструменнай устаноўкі комплексу першаснай перапрацоўкі радыеактыўных адходаў адбылося ўзгаранне. Пажар быў патушаны, пацярпелых няма, выкіду радыеактыўных матэрыялаў не адбылося», — расказалі ў МНС. 


Падзея папярэдне класіфікуецца як «ніжэйшая за шкалу» па Міжнароднай шкале ядзерных і радыялагічных падзей МАГАТЭ. Знешняя дапамога не спатрэбілася.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю