Top.Mail.Ru

МНС: Беларусь правяла маштабную работу па вяртанні пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС тэрыторый у гасабарот

Беларусь правяла маштабную работу па вяртанні пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС тэрыторый у бяспечнае гаспадарчае выкарыстанне. Аб гэтым заявіў намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Сяргей Салановіч у час міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі «40 гадоў пасля Чарнобыля: вынікі», перадае БелТА.



«На працягу ўсяго часу з моманту аварыі на Чарнобыльскай АЭС Беларусь крок за крокам аднаўляла жыццё на пацярпелых тэрыторыях. Пройдзены складаны шлях ад ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых рэгіёнаў. Праведзена маштабная работа па рэабілітацыі забруджаных тэрыторый і іх вяртанні ў бяспечнае гаспадарчае выкарыстанне. Беларусь набыла вопыт кіравання сітуацыяй ва ўмовах доўгачасовага радыеактыўнага забруджвання часткі тэрыторыі краіны. На аснове гэтага вопыту выбудавана эфектыўная сістэма аварыйнай гатоўнасці і рэагавання», — сказаў Сяргей Салановіч.


Ён падкрэсліў, што Беларусь стварыла дастойную навуковую школу, сфарміравана заканадаўства, наладжана перадавая вытворчасць абсталявання радыяцыйнага кантролю. Выпрацаваны падыходы да забеспячэння медыцынскай і сацыяльнай абароны, кантролю радыеактыўнага забруджвання, радыяцыйнага маніторынгу, да кіравання сельскай і лясной гаспадаркай на забруджаных тэрыторыях.

Наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС паўплывалі на ўсе сферы эканамічнай дзейнасці ў Беларусі і да гэтага часу патрабуюць рэалізацыі розных мер дзяржаўнай падтрымкі. «Праведзеная за чатыры дзесяцігоддзі комплексная сістэмная работа дала магчымасць стварыць умовы для бяспечнай жыццядзейнасці і вядзення гаспадаркі на тэрыторыях, якія зведалі радыяцыйнае забруджванне. Вынікі рэалізацыі мерапрыемстваў апошняй дзяржаўнай праграмы сведчаць аб устойлівым сацыяльна-эканамічным развіцці пацярпелых рэгіёнаў. Закладзены ў аснову дзяржаўнай палітыкі вектар далейшага ўдасканалення гэтых тэрыторый эфектыўна рэалізаваны», — падкрэсліў намеснік міністра.

«Сучасная Беларусь з’яўляецца ўнікальнай крыніцай ведаў і практычных напрацовак у сферы пераадолення наступстваў чарнобыльскай аварыі. Гэта рэабілітацыя экасістэм, сацыяльна-эканамічнае аднаўленне, доўгатэрміновае планаванне і мінімізацыя радыеэкалагічных рызык. Па выніках мінулых гадоў можна ўпэўнена сцвярджаць, што краіна справілася з вырашэннем няпростай задачы, што выпала на яе долю. Забяспечана радыяцыйная бяспека насельніцтва, выбудавана шматузроўневая сістэма падрыхтоўкі спецыялістаў, на пастаяннай аснове рэалізуецца комплекс ахоўных мер у сельскай і лясной гаспадарцы. Забяспечана сацыяльная абарона нашых грамадзян. Мінімізаваны рызыкі развіцця негатыўных наступстваў для здароўя ўдзельнікаў ліквідацыі аварыі і пацярпелага насельніцтва. Забяспечана ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё пацярпелых рэгіёнаў», — рэзюмаваў Сяргей Салановіч.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю