Top.Mail.Ru
201

МНС будзе адсочваць беларусаў на стыхійных пляжах з дапамогай беспілотнікаў

Гэтая практыка ўжо зарэкамендавала сябе як вельмі эфектыўная, асабліва для выяўлення небяспечных сітуацый.


МНС будзе ўсё лета з дапамогай беспілотнікаў маніторыць месцы купання — як афіцыйныя пляжы, так і стыхійныя, паведаміў на прэс-канферэнцыі прэс-сакратар міністэрства па надзвычайных сітуацыях Яўген Бараноўскі.

Па словах Бараноўскага, гэтая практыка ўжо зарэкамендавала сябе як вельмі эфектыўная, асабліва для выяўлення небяспечных сітуацый.
  • Асаблівая рызыка — гэта стыхійныя месцы, дзе людзі альбо збіраюцца кампаніямі, альбо, што асабліва небяспечна, дзе людзі спрабуюць адасобіцца. Беспілотнікі выдатна дапамагаюць у такіх сітуацыях — яны дазваляюць аператыўна выявіць патэнцыйна небяспечныя паводзіны і перадаць інфармацыю на зямлю, расказаў прадстаўнік МНС.
Акрамя таго, МНС будзе выкарыстоўваць і авіяцыю для гэтага. «Авіяцыя ў першую чаргу задзейнічаецца для маніторынгу пажаранебяспечнай абстаноўкі ў прыродных экасістэмах. Але на летні перыяд мы карэкціруем маршруты, каб яны захоплівалі і вадаёмы — асабліва тыя, дзе магчымы масавыя скопішчы людзей у несанкцыянаваных месцах для купання», — адзначыў Бараноўскі.

Паводле інфармацыі МНС, з пачатку купальнага сезона (1 мая) у Беларусі на вадзе загінуў адзін чалавек.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю