Top.Mail.Ru
240

МНС нагадала аб фактарах небяспекі пры ліўнях, навальніцах і ўзмацненні ветру

У Беларусі 16 ліпеня на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. МНС папярэдзіла аб фактарах небяспекі пры неспрыяльных гідраметэаралагічных з’явах, паведамляе прэс-служба ведамства.



Ёсць рызыка пашкоджання, абрыву ліній сувязі і электраперадачы, адключэння электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах. У ліку фактараў небяспекі і ўзнікненне прыродных пажараў, а таксама пажараў у жылых і вытворчых будынках, гібель людзей на вадзе пры купанні. Павышаецца верагоднасць значнага зніжэння бачнасці і ўскладнення перамяшчэння транспарту аж да яго поўнага спынення, павелічэння колькасці ДТЗ. Таксама магчымы падтапленні асобных дамоў, гаспадарчых пабудоў, агародаў, сельгасугоддзяў, аўтадарог мясцовага значэння.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, сёння чакаецца пераменная воблачнасць, у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні. Раніцай у асобных раёнах туман. Вецер заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с, днём месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра днём складзе ад 20 градусаў цяпла на захадзе да плюс 29 градусаў на паўднёвым усходзе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю