Top.Mail.Ru

МНС нагадвае, чаго трэба асцерагацца падчас моцнай навальніцы і ўзмацнення ветру

Апошнія некалькі дзён надвор’е з асаблівай стараннасцю працягвае выпрабоўваць нас. Пацвярджэнне таму — моцны лівень і ўраганнае ўзмацненне ветру ў ноч на сераду ў Мінску і Мінскай вобласці.



І на бліжэйшыя дні, па паведамленнях сіноптыкаў, надвор’е не дасць нам перадышкі. Метэаролагі вынеслі папярэджанне аб неспрыяльных гідраметэаралагічных з’явах. Ізноў, на гэты раз пераважна па захадзе краіны, чакаюцца моцныя дажджы. У многіх раёнах краіны чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі — моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15–20 м/с.

У сувязі з гэтым МНС Беларусі нагадвае аб фактарах небяспекі падчас навальніц і моцнага ветру.

Сярод іх:

  1. пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадачы,
  2. парушэнне электразабеспячэння,
  3. пашкоджанне або абвальванне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў,
  4. падзенне дрэў,
  5. зніжэнне бачнасці,
  6. цяжкасць у руху транспарту,павелічэнне верагоднасці ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў,
  7. гібель людзей на вадзе пры купанні,
  8. падтапленне асобных дамоў, гаспадарчых пабудоў, агародаў, сельгасугоддзяў,
  9. размыў аўтадарог мясцовага значэння.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю