Надвор’е ў нядзелю будзе воблачнае з праясненнямі. На большай частцы рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у многіх раёнах прагрымяць навальніцы. Паветра днём прагрэецца да +16 ... +22 °С, па паўднёвым захадзе краіны — да +25 °С.
На большай частцы Беларусі 22 чэрвеня прагназуецца моцны паўночна-заходні вецер, парывы якога могуць дасягаць 15-20 м/с. Таксама ў многіх раёнах краіны прагрымяць навальніцы, паведамляе агенцтва «Минск-Новости » са спасылкай на даныя Белгідрамета і МНС.
Шквалісты вецер можа прыводзіць да розных пашкоджанняў ліній сувязі і электраперадач, збояў электразабеспячэння, адключэння электрычных падстанцый і электраэнергіі ў населеных пунктах. Непагадзь таксама можа стаць прычынай пашкоджання або абвальвання слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзення дрэў, узнікнення лясных пажараў, узгаранняў у жылых і вытворчых будынках.