Навальніцы чакаюцца ў аўторак па паўднёва-заходняй палове Беларусі, у асобных раёнах пры навальніцах будуць моцныя залевы, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, паведаміла прэс-служба МНС.
Ратавальнікі папярэджваюць, што ліўні зніжаюць бачнасць, ускладняюць рух транспарту і павялічваюць верагоднасць дарожна-транспартных здарэнняў.
Моцны вецер можа пашкодзіць і абарваць лініі сувязі і электраперадач, прывесці да адключэння электрычных падстанцый і электраэнергіі ў населеных пунктах. Навальніцы могуць стаць прычынай узнікнення лясных пажараў, а таксама ўзгаранняў у жылых і вытворчых будынках.
Фота з адкрытых крыніц