МНС заклікала пры куплі электрычных гірлянд звяртаць увагу на сертыфікат адпаведнасці, паведаміла БелТА.
Такія гірлянды адносяцца да нізкавольтнага абсталявання і падпадаюць пад дзеянне тэхнічнага рэгламенту ТР МС 004/2011 «Аб бяспецы нізкавольтнага абсталявання». Гэта азначае, што гірлянды павінны мець пацвярджэнне адпаведнасці — сертыфікат. Інфармацыя пра яго звычайна пазначана на ўпакоўцы ці ў інструкцыі.
У МНС адзначылі, што парушэнне правіл уладкавання і эксплуатацыі электраабсталявання можа прывесці да пажару. Таму выбіраць прадукцыю варта толькі з сертыфікатам адпаведнасці. Выкарыстоўваць гірлянды неабходна строга паводле інструкцыі вытворцы. Нельга ўключаць вырабы з бачнымі пашкоджаннямі, аголенымі правадамі, аплаўленымі элементамі. Карыстацца гірляндамі дзеці не павінны.