Top.Mail.Ru

Моднае назіранне: легінсы са штрыпкамі — галоўны трэнд асенне-зімовага сезона

Стылісты ў гэтым пытанні аднадушныя: легінсы — адназначны хіт новага сезона

Актуальныя практычна любыя варыяцыі: напаўпразрыстыя і карункавыя, трыкатажныя і з кветкавым прынтам, а таксама мадэлі, якія імітуюць джынсы ці класічныя штаны. У гэтым сезоне гэтая рэч канчаткова выйшла за межы спартзалы і ператварылася ў паўнавартасную модную базу. Іх носяць з абцасамі, высокімі ботамі, трэнчамi і жакетамi, даказваючы, што камфорт больш не супярэчыць элегантнасці.

Але ёсць мадэль, якая вылучаецца нават на фоне гэтай разнастайнасці, — легінсы са штрыпкамі. Яны застаюцца ў фаварытах дзякуючы сваёй універсальнасці: лёгка камбінуюцца з балеткамі, ботамі і туфлямі на абцасе. Мадэлі са штрыпкамі ствараюць выразную вертыкаль і візуальна выцягваюць ногі. Пры гэтым сама штрыпка не проста дадае легінсам вытанчанасці, але і вырашае практычную задачу: штаны не задзіраюцца і не збіраюцца складкамі. Модныя эксперты называюць гэту мадэль «больш дарагой на выгляд» версіяй звычайных легінсаў.

Дызайнеры пераасэнсавалі рэч, якая раней асацыявалася з верхавой яздой або аэробікай. Сёння стылісты прапануюць насіць іх як элемент паўсядзённага і дзелавога (нават вячэрняга) гардэроба. На подыумах асенне-зімовых калекцый іх можна было ўбачыць пад асіметрычнымі трэнчамі, у Jil Sander, напрыклад, — з бясформеннымі жакетамі, у Balmain і Gucci — у самых розных інтэрпрэтацыях.

Галоўная парада на сезон: не хавайце штрыпку, а наадварот — рабіце яе часткай вобразу. Насіце легінсы са скарочаным верхам і абуткам на абцасе, спалучайце з аб’ёмнымі жакетамі і скуранымі курткамі. Натхняйцеся вобразамі з дарожак і подыумаў. І не бойцеся эксперыментаваць з колерам — у гэтым годзе глыбокі шакаладны колер упэўнена выцясняе класічны чорны.

Ягор ЧУРЫК

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю