Top.Mail.Ru
232

Модныя паказы, продаж навінак. Чым здзівіць галоўная фэшэн-выстава Беларусі BTI-2025

Чым плануюць здзівіць беларускія вытворцы тавараў лёгкай прамысловасці на 49-й Міжнароднай выставе-кірмашы па аптовым продажы тавараў лёгкай прамысловасці BTI-2025, расказала старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна, перадае БелТА.


8—10 кастрычніка мерапрыемства пройдзе ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. Гэта асаблівая падзея для галіны, пляцоўка, дзе дэманструюцца дасягненні і інавацыйныя рашэнні прадпрыемстваў.

«Выставачны комплекс задае высокую планку. Асаблівая ўвага нададзена не толькі фарміраванню экспазіцыі, але і дзелавой праграме. Запрасілі міжнародных гасцей, партнёраў, з якімі развіваем кааперацыю, з Расіі, Узбекістана, Турцыі, Кітая. Больш за 60 прадпрыемстваў і арганізацый будуць прымаць удзел. Упершыню будзе магчымасць не толькі прадставіць вырабы, але і іх набыць, што павінна быць цікава наведвальнікам», — адзначыла Таццяна Лугіна.

Насычаная дзелавая праграма ўключае майстар-класы, дыялогі з экспертамі галіны для моладзі па стварэнні брэндаў, іх прасоўванні. Да мерапрыемства далучыліся і вядучыя рэтэйлеры — універмагі «Бларусь», ГУМ і ЦУМ, якія разгорнуць свае пляцоўкі з шырокім асартыментам. 

Асаблівая ўвага— беларускім брэндам, якія раней былі прадстаўлены толькі ў трэнд-парках або анлайн. Цяпер іх прадукцыю можна будзе ўбачыць і ацаніць асабіста. Дзякуючы калабарацыі з універмагамі, асартыментная матрыца выставы папоўніцца разнастайнымі мадэлямі і стылямі для мужчын і жанчын.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю