Top.Mail.Ru

Моладзь паказвае прыклад грамадзянскай адказнасці

Студэнты Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна ўзялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Твой голас першы».


Участак для галасавання № 10 — у максімальнай даступнасці для студэнтаў: размешчаны ў галоўным корпусе Мазырскага дзяржпедуніверсітэта. Студэнты ВНУ з пачатку датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь актыўна прыходзяць аддаць свой голас. Сярод іх ёсць 25 тых, хто галасуе ўпершыню. Юнакі і дзяўчаты з розных факультэтаў — будучыя спецыялісты запатрабаваных спецыяльнасцяў — перакананы, што голас моладзі важны ў вызначэнні далейшага курсу развіцця краіны.

Аддаць свой голас на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на датэрміновым галасаванні прыйшла студэнтка 2-га курса факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна Вікторыя Юшчанка. Дзяўчына — баец студэнцкага валанцёрскага атрада «Батарэйка», актыўная ўдзельніца грамадска-патрыятычных праектаў, злётаў студэнцкіх атрадаў раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.

Сярод удзельнікаў акцыі «Твой голас першы» і будучы спецыяліст сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай адукацыі, актывістка грамадскага жыцця факультэта і ўніверсітэта, член прафсаюзнай арганізацыі ўніверсітэта, валанцёр атрада «Асаблівае сэрца» Ірына Ільіна.

Абедзве дзяўчыны ўпершыню галасуюць на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, яны падзяліліся, што іх удзел у гэтай важнай электаральнай кампаніі — хвалюючы момант, бо выканаць свой грамадзянскі абавязак — вельмі адказна.

Фота Мазырскага дзяржпедуніверсітэта імя І. П. Шамякіна

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю