- Да моладзі аднесены жыхары краіны ва ўзросце 14-30 гадоў. Іх колькасць на 1 студзеня 2025 года складала больш за 1,62 млн. чалавек.
Больш за ўсё маладых людзей пражывае ў сталіцы — 396,2 тыс. чалавек (24,3 працэнта ад агульнай колькасці). У Мінскай вобласці пражываюць 250,8 тыс. (15,4 працэнта), Гомельскай — 235,2 тыс. (14,4 працэнта), Брэсцкай — 228,7 тыс. (14 працэнтаў), Гродзенскай — 177,6 тыс. (10,9 працэнта), Віцебскай - 175,6 тыс. (10,8 працэнта), Магілёўскай - 164,5 тыс. (10,1 працэнта).
Значная частка моладзі — навучэнцы і студэнты. Прычым вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю атрымліваюць больш дзяўчат, чым юнакоў, а ў сферы прафесійна-тэхнічнай адукацыі — адваротная сітуацыя.