Top.Mail.Ru

Моластаў: Органы пагранслужбы Беларусі гатовы да паўнацэннай работы ва ўсіх пунктах пропуску

Органы пагранслужбы Беларусі знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці да паўнацэннага пропуску асоб і транспартных сродкаў на пастаяннай аснове ва ўсіх пунктах пропуску. Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанцін Моластаў па выніках даклада кіраўніку дзяржавы, паведамляе БелТА.


«Органы пагранічнай службы Беларусі знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці да паўнацэннага пропуску асоб і транспартных сродкаў на пастаяннай аснове ва ўсіх пунктах пропуску, а таксама да любых змяненняў абстаноўкі, якая складваецца на дзяржаўнай граніцы, у інтарэсах выканання задач, вызначаных Прэзідэнтам нашай краіны», — запэўніў Канстанцін Моластаў.

Старшыня пагранічнага ведамства нагадаў, што з 2024-га па кастрычнік гэтага года на граніцы з Літвой з пяці аўтадарожных пунктаў пропуску функцыянавалі ўсяго два — «Каменны Лог» (сумежны «Мядзінінкай») і «Беняконі» (сумежны «Шальчынінкай»).

У кастрычніку літоўскі бок у аднабаковым парадку неаднаразова спыняў пропуск асоб і транспартных сродкаў у пунктах пропуску праз дзяржаўную граніцу. А з 26 кастрычніка пропуск асоб і транспартных сродкаў па літоўскай ініцыятыве быў спынены ў пункце пропуску «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі»).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю