У разгары сезона супрацоўнікі ДАІ працягваюць павышаны кантроль за двухколавым транспартам. Толькі ў Мінску зарэгістравана ўжо больш за 26 000 матацыклаў.
Асноўная прычына аварыйнасці — няправільны выбар хуткасці. Сутнасць у рэзкім паскарэнні пры старце са святлафора, напрыклад, — расказвае начальнік УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Бабіч. — Матацыкліст «выстрэльвае» наперад і не дае шанцу зрэагаваць кіроўцу аўто, які яшчэ не скончыў манеўр, або таму, хто праязджаў скрыжаванне на жоўтае святло.
Па даных ДАІ, каля 40% аварый адбываюцца па віне саміх матацыклістаў, а ў астатніх выпадках іх дзеянні — ускосная прычына ДТЗ.
Падчас рэйдаў інспектары правяраюць не толькі дакументы, але і тэхнічны стан транспарту: тармазы, светлавыя прыборы і выхлапную сістэму асабліва. Занадта гучны гук — гэта дыскамфорт для жыхароў і сапраўдная пагроза: спалохаўшыся раптоўнага рову рухавіка, кіроўца аўто можа рэзка затармазіць або тузануць руль «насустрач» аварыі.
Уладзімір БУДАЙ