Уначы 29 снежня па заходняй палавіне рэспублікі захаваецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15-18 м/с. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па метэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы ў асобных раёнах чакаецца слабая завея. Раніцай і днём месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні парывісты, уначы месцамі, а па заходняй палавіне ў многіх раёнах моцны парывісты. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі, у асноўным снег, раніцай і днём мокры снег.
Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 3 да мінус 9 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах ад мінус 2 да плюс 1. Днём будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.