Моцныя ўспышкі аднавіліся на Сонцы пасля двухтыднёвага перапынку. Пра гэта паведамляе Лабараторыя сонечнай астраноміі Інстытута касмічных даследаванняў Расійскай акадэміі навук, перадае БелТА.
Навукоўцы праінфармавалі, што каля 4.00 па маскоўскім часе на ўсходнім краі Сонца адбылася ўспышка, якая адносіцца да чацвёртага класа актыўнасці. У сонечнай фізіцы выкарыстоўваецца пяціўзроўневая шкала.
Спецыялісты звяртаюць увагу, што гэта падзея з’яўляецца прадвеснікам працяглай успышкі актыўнасці Сонца, пік якой прыйдзецца на тыдзень з 3 па 9 лістапада. На левым краі зоркі назіраецца выхад да Зямлі двух магутных цэнтраў актыўнасці.