Top.Mail.Ru
243

МПК цалкам аднавіў у правах Паралімпійскі камітэт Беларусі

Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) зацвердзіў паўнавартаснае аднаўленне членства Паралімпійскага камітэта Беларусі, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МПК.



На Генеральнай асамблеі арганізацыі, якая праходзіць у Сеуле, дэлегаты ў першым туры галасавання не падтрымалі прапанову аб поўным прыпыненні сяброўства Паралімпійскага камітэта Беларусі — супраць выступілі 111 чалавек з 176. У другім туры большасць членаў МПК таксама прагаласавала супраць частковага адхілення нашай арганізацыі (103 з 176). Такім чынам, Паралімпійскі камітэт Беларусі быў цалкам адноўлены ў правах. 

Раней такое ж рашэнне было прынята ў дачыненні да Паралімпійскага камітэта Расіі. Членства абедзвюх краін у МПК былі часткова прыпыненыя ў 2023 годзе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю