Міністэрства падаткаў і збораў нагадвае пра тое, што 17 лістапада — тэрмін выплаты грамадзянамі транспартнага, зямельнага і падатку на нерухомасць адзіным маёмасным плацяжом, паведаміла БелТА.
У МПЗ таксама патлумачылі, што рабіць, калі паведамленне на выплату маёмасных падаткаў не прыйшло. Па-першае, можна зарэгістраваць асабісты кабінет плацельшчыка на партале падатковых органаў і сфармаваць паведамленне. Па-другое, звярнуцца ў падатковы орган і атрымаць копію паведамлення. Па-трэцяе, азнаёміцца з сумай адзінага маёмаснага плацяжу можна ў АРІП і там жа зрабіць выплату.
Даведацца пра свой уліковы нумар плацельшчыка (УНП) можна на афіцыйным сайце МПЗ, скарыстаўшыся электронным сэрвісам «Звесткі з Дзяржаўнага рэестра плацельшчыкаў (іншых абавязаных асоб)» альбо паглядзець УНП у папярэднім паведамленні.