Top.Mail.Ru
390

МТС запусціць 5G на Парадзе Перамогі ў Мінску

У гонар 80-годдзя Перамогі кампанія МТС прадаставіць абанентам магчымасць падключыцца да сеткі 5G. Госці і ўдзельнікі Парада Перамогі ў Мінску змогуць пратэставаць самую сучасную тэхналогію мабільнай сувязі з 9 па 11 мая. Аб гэтым паведамілі МТС.

 

Сетка 5G будзе працаваць у рэжыме часовага ўключэння ў дыяпазоне 3500 МГц у зоне дзеяння базавай станцыі ў месцы правядзення парада. Гэта дазволіць абанентам МТС, чые прылады падтрымліваюць сувязь 5G, апрабаваць высакахуткасны мабільны інтэрнэт, ацаніць стабільнасць злучэння і адчуць перавагі новага пакалення сувязі.

Тэставанне сеткі рэалізуецца кампаніяй beCloud, адзіным інфраструктурным аператарам сетак 4G і 5g у Беларусі, і МТС.

«Запуск 5G на Парадзе Перамогі — гэта важны крок у развіцці мабільных тэхналогій у Беларусі. Мы імкнемся прадаставіць нашым абанентам доступ да перадавых рашэнняў. Тэставае ўключэнне дазволіць ацаніць магчымасці новай сеткі ў рэальных умовах, каб у далейшым маштабаваць гэты вопыт і паўнавартасна запусціць новы стандарт сувязі як у сталіцы, так і ў іншых гарадах краіны», — каментуюць у прэс-службе МТС

Таксама ва ўсіх абласных гарадах і Мінску МТС дадаткова ўстанавіў адразу 12 перасоўных базавых станцый для забеспячэння якаснай сувязі трэцяга і чацвёртага пакаленняў у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў. Гэта дазволіць абанентам карыстацца мабільнай сувяззю і дзяліцца кантэнтам з месца падзей.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю