Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінскага трактарнага завода.
— Калі ў першым квартале 2025-га было выпушчана 122 трактары BELARUS 3522, то па выніках першых трох месяцаў гэтага года фактычны выпуск склаў 268 адзінак гэтай мадэлі. Гэта на 17 машын больш за тое, што планавалася выпусціць за гэты перыяд. Прадпрыемства і далей будзе імкнуцца нарошчваць тэмпы вытворчасці, каб забяспечыць своечасовую пастаўку тэхнікі спажыўцам, — адзначыў начальнік механазборачнай вытворчасці ААТ «МТЗ» Павел Лісоўскі.
Нагадаем, у пачатку студзеня Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын наведаў ключавыя вытворчыя пляцоўкі Мінскага трактарнага завода. Асноўная ўвага кіраўніка ўрада была засяроджана на выпуску энерганасычанай тэхнікі. Перад прадпрыемствам пастаўлена задача са студзеня штомесяц вырабляць не менш за 85 адзінак BELARUS 3522.