Мінскі трактарны завод мае намер аснасціць усю лінейку тэхнікі BELARUS электроннай сістэмай маніторынгу, паведамілі БелТА ў прэс-службе МТЗ.
«Галоўным элементам новаўвядзення стане электронны блок апрацоўкі інфармацыі. Устройства дае магчымасць у рэальным часе адсочваць месцазнаходжанне трактара, яго тэхнічны стан, узровень расходу паліва і агульную эфектыўнасць. У залежнасці ад мадыфікацыі трактара можа выкарыстоўвацца ўбудаваная або здымная SIM-карта сотавай сувязі. Перадача даных на вызначаны інтэрнэт-сервер ажыццяўляецца па канале GPRS», — расказаў генеральны канструктар ААТ «МТЗ» Ігар Зямцоў.
Паводле яго слоў, на энерганасычаных машынах сістэма цяпер працуе. У далейшым яна будзе ўкаранёна на ўсіх запатрабаваных мадэлях.