Top.Mail.Ru
261

МТЗ плануе больш чым удвая павялічыць выпуск энерганасычаных трактароў у 2025 годзе

Брэнд, вядомы ва ўсім свеце

Як паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства, попыт на трактары BELARUS 3522 высокі.

— Такая тэхніка здольная вырашыць мноства тэхналагічных задач адносна невялікімі чалавечымі і фінансавымі рэсурсамі, — тлумачыць начальнік механазборачнай вытворчасці МТЗ Павел Лісоўскі. — У 2025 годзе магутнасці механазборачнай вытворчасці будуць істотна нарошчвацца ў сувязі з вытворчай неабходнасцю. Калі летась мы вырабілі 388 адзінак BELARUS 3522, то ў планах на гэты год — выпусціць 810.

Паводле яго, прадукцыя запатрабаваная не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю