Top.Mail.Ru

МТЗ плануе пашырыць мадэльны рад трактароў BELARUS з убудаванай сістэмай дакладнага земляробства

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінскага трактарнага завода. 


— Сістэма выкарыстоўвае спадарожнікавую навігацыю і RTK-карэкцыю з дакладнасцю пазіцыянавання да 2,5 см, што выключае перакрыцці і пропускі пры апрацоўцы палёў. Чаканы эфект — рост ураджайнасці на 15-25 %, зніжэнне выдаткаў на паліва, угнаенні і пасяўны матэрыял. Распрацоўка вялася сумесна з партнёрамі МТЗ. Сістэма дакладнага земляробства інтэгруецца з рознымі глебаапрацоўчымі агрэгатамі, а інтэрфейс адаптаваны для зручнасці аператара. Гэта частка стратэгіі пераходу ад выпуску класічнай тэхнікі да стварэння «разумных» аграмашын, — адзначыў генеральны канструктар ААТ «МТ3» Ігар Зямцоў.

Паводле яго слоў, спецыяльнае абсталяванне ўжо ўстанаўліваюць на энерганасычаных трактарах, а ў будучыні яно з’явіцца на ўсіх запатрабаваных мадэлях.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю