Мінскі трактарны завод плануе прыняць на работу больш за 700 маладых спецыялістаў у жніўні 2025 года. Пра гэта паведамляе БелТА.
«Цяпер гаворым пра 205 служачых і 515 рабочых. Маладым людзям мы прапануем стабільную работу і дапаможам вырасці ў прафесійным плане», — расказала начальніца аддзела кадраў ААТ «МТЗ» Вольга Камароўская.
Моладзі, якая мае патрэбу ў жыллі, будзе прапанавана размяшчэнне ў інтэрнатах.