Top.Mail.Ru
232

МТЗ разглядае магчымасць прымянення штучнага інтэлекту для патрэб вытворчасці

Мінскі трактарны завод разглядае магчымасць прымянення штучнага інтэлекту для патрэб вытворчасці. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Сумесна з расійскай кампаніяй „ЛАНІТ“ у нас узнікла ідэя стварыць „віртуальнага тэхнолага“. Праграма будзе падбіраць аптымальны варыянт тэхпрацэсу, а спецыялісту застанецца праверыць яго на адпаведнасць і запусціць у вытворчасць», — растлумачыў начальнік цэнтра кампетэнцый ААТ «МТЗ» Міхаіл Ледвік.

Цяпер кампанія-падрадчык займаецца распрацоўкай ШІ-прадукту.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Мінскі трактарны завод» — кіруючая кампанія холдынга «МТЗ-Холдынг». Акрамя ААТ «МТЗ», у структуру холдынга ўваходзяць 15 адкрытых акцыянерных таварыстваў. У прыватнасці, Мінскі трактарны завод вырабляе колавыя сельскагаспадарчыя трактары, машыны пагрузачна-транспартныя, пагрузачна-разгрузачныя, тралёвачныя, лесагаспадарчыя і камунальныя, пагрузчыкі, універсальныя шасі, стальное і чыгуннае ліццё, штампоўкі і запасныя часткі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю