Найбуйнейшы ў Цэнтральнай Расіі мультыбрэндавы цэнтр «Беларускія машыны» адкрыўся ў Варонежы. На гэтай пляцоўцы шырока прадстаўлена беларуская сельскагаспадарчая, дарожна-будаўнічая і камунальная тэхніка, паведаміла БелТА.
У мультыбрэндавым цэнтры прадстаўлена ўся лінейка трактароў МТЗ, машыны «Амкадор», «Бабруйскаграмаш», «Гомсельмаш», «Белаграмаш», МАЗ. Дапаўняе іх прадукцыя кампаній «Керамін», «Гомельшкло», «Белшына». Акрамя таго, прапанавана вялікая наменклатура запасных частак.