У індустрыяльным парку «Вялікі камень» адкрыўся мультымадальны чыгуначны тэрмінал Greatport, перадае БелТА.
Праект рэалізуецца рэзідэнтам парка і мае неабходную інфраструктуру для фарміравання, адпраўлення і прыёму поўнасастаўных кантэйнерных цягнікоў, апрацоўкі грузаў па ўсіх напрамках — экспарт, імпарт, транзіт. Яго магутнасць складае 180 тыс. кантэйнераў у дваццаціфутавым эквіваленце (ДФЭ) у год з перспектывай павелічэння да 500 тыс. ДФЭ у год.
На зямельным участку плошчай 41 га прайшло будаўніцтва чатырох чыгуначных пуцей даўжынёй 1050 м кожны, а таксама шэрагу дапаможных аб’ектаў інфраструктуры. Вакол тэрмінала ўжо выбудоўваецца другая чарга парка. Хутка тут з’явяцца складскія комплексы і вытворчасці.