Начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Павел Муравейка ў Гомельскім гарнізоне наведаў Цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі юнакоў і медыцынскай падрыхтоўкі дзяўчат у Мазыры. Пра гэта паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства абароны.
Павел Муравейка абмеркаваў з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады і выкладчыкамі надзённыя пытанні, далейшыя напрамкі супрацоўніцтва ў галіне ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі і перадаў у фонд цэнтра макеты аўтаматаў АК-74 для правядзення практычных заняткаў па дапрызыўнай падрыхтоўцы.
У гутарцы з педагогамі начальнік Генштаба адзначыў высокую цікавасць да ваеннай службы з боку дзяўчат:
«Увогуле сёння набор у ваенныя навучальныя ўстановы на 30% аддаецца пад дзяўчат. Сёння ў арміі становіцца жаночы твар і сёння немагчымыя без іх некаторыя спецыяльнасці: тылавыя, спецыяльна-тэхнічныя. Спецыяльнасці, на якіх патрэбная жаночая ўважлівасць і ўмеранасць».
З 2009 года ў цэнтры прайшлі навучанне каля 15 тысяч навучэнцаў 10-11-х класаў з 15 школ горада. Навучанне праводзіцца метадам тыднёвага навучальнага збору.
Цэнтр працуе па двух модулях:
- «Дапрызыўная падрыхтоўка» — накіраваны на патрыятычнае выхаванне, фарміраванне навыкаў абароны суверэнітэту Беларусі і маральна-псіхалагічную падрыхтоўку да ваеннай службы.
- «Медыцынская падрыхтоўка» — уключае навучанне навыкам аказання першай дапамогі, догляду за хворымі, прапагандзе здаровага ладу жыцця, а таксама развіццю самастойнасці і адказнасці.
Як адзначыў начальнік Генеральнага штаба, гэта важная, знакавая і вельмі адказная задача — развіваць патрыятычнае выхаванне. Нехта з вялікіх сказаў, што дрэнны той народ, які не ведае і не памятае сваю гісторыю.
«Такія патрыятычныя цэнтры, сказаў ён, створаны для таго, каб рыхтаваць нашых маленькіх грамадзян, старэйшых школьнікаў да ўспрымання сваёй Радзімы, яе гераічнага мінулага, гістарычных падзей у тым ракурсе, каб далей рухаць сваю краіну.
Гэта элементы падрыхтоўкі грамадзяніна, які ў далейшым будзе стаяць на чале нашых прадпрыемстваў, нашых эканамічных гігантаў, магчыма, нават калі-небудзь узначаліць краіну. Бо краіну можа ўзначаліць толькі грамадзянін гэтай краіны, які з малаком маці ўвабраў любоў да сваёй зямлі, жыве на гэтай зямлі і гатовы яе абараняць і развіваць», заключыў начальнік Генеральнага штаба беларускай арміі.
Фота: «Ваяр»