Top.Mail.Ru

Муравейка: Беларусь не разглядае ні адну дзяржаву як праціўніка, ні на каго нападаць не збіраецца

Беларусь не разглядае ні адну дзяржаву як праціўніка, ні на каго нападаць не збіраецца. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл—першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка, паведаміла БелТА.


Павел Муравейка падкрэсліў, што Беларусь проста забяспечвае сваю бяспеку. «Гэта ўжо мільён разоў было сказана на ўсіх узроўнях. Мы ні на каго нападаць не збіраемся і ні адну дзяржаву не разглядаем як праціўніка. Мы поўнасцю гатовыя жыць у міры, забяспечваючы ўзаемную бяспеку з улікам нашых інтарэсаў і строгага захавання нашай бяспекі», — сказаў ён.
Паводле яго слоў, у наступным годзе ваенная бяспека ў рэгіёне будзе залежаць ад развіцця падзей і ходу ваеннага канфлікту ва Украіне. 

«Па-першае, ад гэтага. Па-другое, ад рашэнняў, якія прымуць Злучаныя Штаты і Расійская Федэрацыя, абмяркоўваючы выкананне мірнага дагавора. І ёсць рэальная верагоднасць, што напружанасць і эскалацыя ўсё ж такі знізяцца, — адзначыў першы намеснік міністра. — Перспектыва ўстанаўлення міру ва Украіне, вядома, існуе. Над гэтым працуе ўся сусветная супольнасць. Разумны сэнс пераможа мілітарысцкія амбіцыі, мір будзе ўстаноўлены ў гэтай краіне, і эскалацыя напружанасці знізіцца ва ўсім рэгіёне».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю