Top.Mail.Ru
137

МУС абвергла фэйк пра жанчыну з Індыі, якая нібыта трапіла ў працоўнае рабства ў Беларусі

МУС абвергла фэйк пра жанчыну з Індыі, якая нібыта трапіла ў працоўнае рабства ў Беларусі, паведаміла БелТА.


У інтэрнэце распаўсюджваецца інфармацыя пра грамадзянку Індыі, якая прыехала ў Беларусь на працу, нібыта трапіла ў працоўнае рабства і не можа вярнуцца на радзіму.

МУС заяўляе, што гэтыя звесткі не адпавядаюць рэчаіснасці. «Супрацоўнікі Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі ўстанавілі, што ў лістападзе мінулага года 38-гадовая іншаземка прыбыла ў Беларусь з мэтай працаўладкавання. На падставе кантракту з сельгаспрадпрыемствам ёй быў выдадзены дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі, а таксама выдзелена жылое памяшканне ў цагляным доме з усімі выгодамі. Літаральна праз восем дзён працоўныя адносіны з наймальнікам былі скасаваны. Адпаведна, дазвол на часовае пражыванне ануляваны. Вядома, што пасля гэтага жанчына выязджала ў Расію, затым вярнулася ў нашу краіну», — расказалі ў ведамстве.

Мігрантка прызналася, што агент у Індыі абяцаў ёй іншую працу, але па прыбыцці перастаў адказваць на званкі.

Цяпер жанчыне аказваецца ўся неабходная дапамога, у тым ліку звязаная з яе вяртаннем дадому.

«Органы ўнутраных спраў праводзяць праверку, падчас якой будуць высвятляцца абставіны знаходжання гэтай грамадзянкі на тэрыторыі нашай краіны. Устанаўліваюцца ўсе датычныя асобы, уключаючы наймальнікаў і пасрэднікаў у яе працаўладкаванні, іх дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка», — дадалі ў МУС.


Такім чынам, інфармацыя ў інтэрнэце па гэтай тэме не знайшла пацвярджэння. У сувязі з гэтым у МУС нагадваюць, што распаўсюджванне недакладных звестак цягне за сабой адказнасць.

«Беларусь адкрытая для законапаслухмяных гасцей. У той жа час айчынны рынак працы знаходзіцца пад кантролем міліцыі і іншых дзяржаўных органаў. Парушэнні заканадаўства, у тым ліку з боку пасрэднікаў, якія ажыццяўляюць падбор замежнікаў для працаўладкавання, не застануцца без увагі і могуць стаць падставай для прыцягнення вінаватых да адказнасці», — адзначылі ў МУС.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю