Top.Mail.Ru
208

МУС абвергла фейкі на тэму ўезду ў Беларусь 150 тыс. грамадзян Пакістана

На розных інтэрнет-рэсурсах працягвае распаўсюджвацца фэйкавая і правакацыйная інфармацыя на тэму ўезду ў Беларусь 150 тысяч грамадзян Пакістана. Укіды таксама змяшчаюць сцвярджэнні, што пакістанцамі ўжо ўчынены шэраг злачынстваў. 


У сувязі з гэтым МУС афіцыйна заяўляе: міграцыйныя патокі з Пакістана адсутнічаюць, роўна як і злачынствы, учыненыя выхадцамі з гэтай дзяржавы!

«Цяпер намі выяўлены актыўныя правакатары, якія наўмысна спрабавалі нагнятаць абстаноўку ў краіне і маніпуляваць грамадскай думкай, — гаворыцца ў заяве. — Папярэджваем: за распальванне міжнацыянальнай варожасці і дэстабілізацыю сітуацыі ў рэспубліцы будуць прыменены самыя строгія меры адказнасці, аж да крымінальнай! МУС мае ўсе неабходныя сілы і сродкі для забеспячэння бяспекі нашых грамадзян і пастаяннага кантролю міграцыйных патокаў!»

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю