Мерапрыемства прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі і пройдзе па знакавых месцах краіны.
Жыхароў Гомельскай вобласці арганізатары запрашаюць далучыцца 1 мая ў 11.00 у мемарыяльным комплексе «Баграціён». Магіляўчан чакаюць у 15.00 каля мемарыяльнага комплексу «Батальён міліцыі пад камандаваннем капітана К.Г. Уладзімірава». Жыхароў Віцебска і вобласці запрашаюць у 18.00 на плошчу Перамогі ў Віцебску.
2 мая ў 10.00 аўтамотапрабег пачнецца ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». У 15.00 удзельнікі ўшануюць памяць герояў на «Кургане Славы» ў Гродне. Канчатковы пункт маршруту — «Брэсцкая крэпасць-герой».
Прэв'ю: МУС