У ноч на 1 студзеня масавыя гулянні прайшлі на звыш 1,5 тысячы святочных пляцовак краіны. Для гарантавання бяспекі жыхароў і гасцей краіны задзейнічаліся сілы і сродкі органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС. Бяспека ў краіне ў першую ноч 2026-га забяспечана, паведаміў першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Юрый Назаранка.
Аператыўная абстаноўка ў краіне знаходзіцца пад кантролем, надзвычайных сітуацый і здарэнняў у месцах правядзення мерапрыемстваў не дапушчана.
Юрый Назаранка адзначыў, што асабісты склад працягвае забяспечваць ахову грамадскага парадку ва ўзмоцненым рэжыме і арыентаваны неадкладна рэагаваць на паведамленні, якія паступаюць у органы ўнутраных спраў. Асаблівы акцэнт — на аказанні дапамогі грамадзянам.
Калі вы сталі відавочцам злачынства або правапарушэння, або трапілі ў цяжкую сітуацыю, паведаміце пра гэта па тэлефоне 102 або ў чат-бот МУС «Мы заўсёды побач!»