Цела забітага мужчыны знайшлі грыбнікі ў полі ў Гомельскім раёне, паведамілі ў МУС.
«У Гомельскі РАУС паступіла паведамленне аб тым, што ў полі паблізу пасёлка Цагельня грыбнікі знайшлі труп 68-гадовага мясцовага жыхара», — расказаў начальнік аддзела 8-га ўпраўлення па Гомельскай вобласці ГУБАЗіК МУС Павел Мазур.
Да раскрыцця злачынства падключыліся супрацоўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК, бо раны на целе забітага сведчылі аб гвалтоўным характары смерці.
Падазроны ў здзяйсненні забойства затрыманы.
Устаноўлена, што затрыманы і забіты мужчына працавалі разам на індывідуальнага прадпрымальніка, займаліся зборам агародніны.
«Папярэдне ўстаноўлена, што пасля сумеснага застолля мужчыны пайшлі ў суседні пасёлак, па дарозе паміж імі ўзнік канфлікт», — расказаў Мазур.
Раней судзімы нанёс свайму спадарожніку нажавыя раненні ў вобласць шыі і твару, пасля чаго пабіў мужчыну і ўцёк.
Следчымі распачата крымінальная справа за забойства, падазроны затрыманы, ідуць следчыя дзеянні.