Top.Mail.Ru
124

МУС Кубы паведаміла пра ўварванне ў воды рэспублікі катара з нумарам ЗША

Катар пад амерыканскім рэгістрацыйным нумарам увайшоў у воды Кубы і адкрыў агонь, ёсць загінулыя, паведамляе БелТА.



Паводле заявы, у выніку агню ў адказ з боку кубінскага судна, якое перад гэтым наблізілася, каб ідэнтыфікаваць катар, чатыры чалавекі на борце судна-парушальніка загінулі, яшчэ шасцёра атрымалі раненні. Адзначаецца, што падчас інцыдэнту пацярпеў камандзір кубінскага пагранічнага патруля.

«Раніцай 25 лютага 2026 года ў тэрытарыяльных водах Кубы быў выяўлены хуткасны катар з рэгістрацыйным нумарам FL7726SH, зарэгістраваны ў Фларыдзе, ЗША, які наблізіўся на адлегласць 1 марской мілі на паўночны ўсход ад канала Эль-Піно... правінцыя Вілья-Клара. Калі да яго наблізіўся катар пагранічых войскаў Міністэрства ўнутраных спраў з 5 байцамі для ідэнтыфікацыі, з судна-парушальніка адкрылі агонь па кубінскіх вайскоўцах, у выніку чаго камандзір кубінскага судна атрымаў раненне. У выніку сутыкнення, паводле стану на момант падрыхтоўкі гэтай інфармацыі, з боку замежнікаў чацвёра нападаючых былі забітыя і шасцёра атрымалі раненні», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай у Facebook.


Як сцвярджае Кубінскае МУС, пацярпелыя ад сустрэчнага агню былі эвакуяваныя і атрымалі медыцынскую дапамогу.

Там таксама дадалі, што ўсе затрыманыя з катара з’яўляюцца кубінцамі, якія пражываюць у ЗША. Большасць з іх — з гісторыяй злачыннай і гвалтоўнай дзейнасці. Адзін з загінулых таксама кубінец, вядзецца работа па ідэнтыфікацыі астатніх трох загінулых.

У затрыманых былі канфіскаваныя вінтоўкі, пісталеты, выбуховыя прылады, аптычныя прыцэлы і камуфляжы.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што Злучаныя Штаты правядуць незалежную праверку інцыдэнту з катарам каля ўзбярэжжа Кубы і прадставяць яе вынікі прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю