Зімовыя канікулы — час вясёлых забаў, прагулак і паездак. Таксама гэта і час, калі важна не забываць аб бяспецы дзяцей на дарозе: рана цямнее, слізка, а цёплае адзенне і капюшоны абмяжоўваюць агляд, бачнасць і рухавасць.
Каб канікулы прайшлі без здарэнняў, юным пешаходам неабходна выконваць простыя правілы бяспекі:
-
пераходзіць дарогу строга ва ўстаноўленых для гэтага месцах;
-
не ігнараваць сігналы святлафора;
-
пры пераходзе праезнай часткі паглядзець па баках, пераканацца, што ўсе аўтамабілі спыніліся, і толькі тады пераходзіць;
-
на пераходзе дарогі (чыгуначных пуцей) зняць навушнікі, капюшон і прыбраць тэлефон — важна не толькі бачыць, але і чуць дарогу;
-
у непагадзь і цемры выкарыстоўваць святлоадбівальнікі на вопратцы — гэта самы важны зімовы аксесуар;
-
быць асцярожным на слізкай дарозе, ісці не спяшаючыся, чакаць транспарт і пераход далей ад краю праезнай часткі;
-
пры катанні з горкі на санках і цюбінгах выбіраць найбольш бяспечныя месцы, дзе не ездзіць транспарт.
Кіроўцам таксама неабходна быць гатовымі да раптоўнага з’яўлення на дарозе дзяцей, загадзя зніжаць хуткасць пры пад’ездзе да пешаходных пераходаў і ў дварах. Абавязкова выкарыстоўваць дзіцячыя ўтрымлівальныя прылады і рамяні бяспекі пры перавозцы маленькіх ці пажылых пасажыраў.
Бацькам варта дакладна ведаць, дзе знаходзяцца іх дзеці-падлеткі, і цікавіцца, чым яны займаюцца на вуліцы.