Top.Mail.Ru
197

МУС: пакідаць геатэгі ў сваіх сацсетках небяспечна

У МУС расказалі, чаму не варта пакідаць геатэгі ў сацсетках.


«Пазначаць геатэгі да фатаграфій або публікацый у сацсетках, якія змяшчаюць інфармацыю аб вашым месцазнаходжанні, становіцца небяспечным. Зламыснікі ўсё часцей выкарыстоўваюць названыя персанальныя звесткі грамадзян для ўчынення злачынстваў. Ведаючы, што ў цяперашні час вы знаходзіцеся ў адпачынку, ашуканцы могуць паспрабаваць узламаць акаўнты ці скрасці грошы з банкаўскіх карт. Публікуючы ў анлайн-рэжыме фота з падарожжаў або са свят, вы мімаволі паведамляеце, што вас няма дома. Гэта можа пацягнуць за сабой кватэрныя крадзяжы», — адзначылі ў праваахоўным ведамстве.

Акрамя таго, геаметкі дапамагаюць зламыснікам даведвацца рэгулярныя маршруты чалавека, звычкі і месцы частага наведвання, што таксама можа быць выкарыстана імі ў супрацьпраўных мэтах. Уключэнне геалакацыі здольна прывесці да ўцечкі даных праз дадаткі, якія могуць збіраць і перадаваць інфармацыю трэцім асобам.

МУС папярэджвае аб тым, што бяскрыўдная функцыя можа нанесці істотную шкоду. «Будзьце асцярожныя з публікацыяй інфармацыі аб сваім месцазнаходжанні. Не расказвайце аб планах і паездках у сацсетках», — падкрэслілі вартавыя парадку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю