Міграцыйная сітуацыя ў Беларусі стабільная і знаходзіцца пад кантролем міліцыі, паведамілі БелТА ў МУС.
«Нягледзячы на значнае павелічэнне колькасці гасцей, якія ўязджаюць у краіну, рост злачыннасці з іх удзелам не зафіксаваны. Пад строгім кантролем праваахоўных органаў знаходзяцца не толькі пытанні ўезду і выезду з рэспублікі, але і знаходжання ў нашай краіне, — адзначылі ў МУС. — У асноўным да нас прыязджаюць законапаслухмяныя грамадзяне. Беларусь адкрытая для ўсіх! Але ў той жа час да кожнага парушальніка заканадаўства прымяняюцца самыя строгія меры рэагавання, аж да выправаджэння з краіны».
Шырокі грамадскі рэзананс атрымала бойка паміж двума мараканцамі, якая адбылася ў выходныя дні ў Гомелі. «Студэнты такім чынам высвятлялі адносіны з-за бытавога канфлікту. Супрацоўнікі міліцыі, якія аператыўна прыбылі на месца здарэння, затрымалі маладых людзей, аказалі неабходную медыцынскую дапамогу. У цяперашні час вырашаецца пытанне аб прыцягненні іх да адказнасці і высылцы з краіны», — удакладнілі ў ведамстве.
Падзея абрасла чуткамі і здагадкамі. У гэтай сувязі МУС папярэджвае: распаўсюджванне ў Інтэрнэце фэйкаў, якія спараджаюць паніку і распальваюць міжнацыянальную варожасць, пераследуецца паводле закона.
Прэв’ю: БелТА